Бірын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бірын
Бірын
Сьвяты
Нарадзіўся каля 600
Памёр 650 або 651
Дзень памяці 3 сьнежня

Бірын (каля 600—650 або 651) — першы біскуп Дорчэстэру, вядомы як апостал Ўэсэксу, Сьвяты

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паходзіў з франкаў, стаў бэнэдыктынскім манахам. Атрымаў пасьвячэньне на біскупа ў Генуі, па чым папа Ганорыюс I выправіў яго ў складзе місіі да заходніх саксаў з мэтай навярнуць іх у хрысьціянства[1]. У 634 годзе прыбыў у порт Хамвік (цяпер Саўтгэмптан)[2], дзе ў час яго кароткага знаходжаньня заснавалі касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі[3].

У 635 годзе пераканаў караля Кінегільса дазволіць яму прапаведаваць ва Ўэсэксе, неўзабаве Кінегільс прыняў хрост (яго хросным бацькам стаў кароль Нартумбрыі Освальд) і прызначыў Бірына біскупам Дорчэстэру.

Старанна засноўваў касьцёлы ва Ўэсэксе, у тым ліку заклаў касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Рэдынгу. У 636 годзе хрысьціў сына Кінегільса Квігельма, а ў 639 годзе — яго ўнука Кутрэда, якому стаў хросным бацькам[4].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Kirby, D. P. The Earliest English Kings. — New York : Routledge, 2000. P. 38.
  2. ^ Walsh, Michael. A New Dictionary of Saints: East and West. — London: Burns & Oats, 2007. P. 102.
  3. ^ Coles, R. J. Southampton’s Historic Buildings. — City of Southampton Society, 1981. P. 6.
  4. ^ A Dictionary of English Church History. — London, 1912. P. 57.