Вечар у Менскай губэрні (карціна Апаліна Гараўскага)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вечар у Менскай губэрні
Мастак Апалінар Гараўскі
Год пачатак 1870-х
Тып алей, палатно
Месцазнаходжаньне Нацыянальны мастацкі музэй БеларусіМенск

Вечар у Менскай губэрні — карціна беларускага мастака Апалінара Гараўскага (18331900), напісаная ў пачатку 1870-х гадоў. Зьяўляецца часткай збору Нацыянальнага мастацкага музэя Беларусі ў Менску[1].

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найбольш цікавы з пэйзажаў Апалінарыя Гараўскага пачатку 1870-х гадоў. У ім яшчэ адчуваецца залежнасьнь мастака ад акадэмічных канонаў. Ён дакладна вызначае пляны, імкнецца ўраўнаважыць кампазыцыю, у калярыце вытрымлівае раней зададзены колер. Але й тут прыхільнасьць да рэалізму, любоў да родных краявідаў бяруць верх. Мастак напаўняе карціну своеасаблівым лірычным гучаньнем, прыгажосьцю жыцьця, якое замірае на ноч[1].

У культуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Вечар у Менскай губэрні», 1870-я. Паштовая марка Рэспублікі Беларусі 2009 году

У 2009 годзе Пошта Беларусі выпусціла паштовую марку з выявай карціны «Вечар у Менскай губэрні».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 3: Канец XVIII — пачатак XX стагоддзя / [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]; рэд. т. Л. М. Дробаў, П. А. Карнач] ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1989. — 448 с : іл. ISBN 5-343-00319-2. с. 215.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 3: Канец XVIII — пачатак XX стагоддзя / [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]; рэд. т. Л. М. Дробаў, П. А. Карнач] ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1989. — 448 с : іл. ISBN 5-343-00319-2. с. 214