Вясло

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Разьвіцьцё веславой лопасьці

Вясло — найстаражытнейшае прыстасаваньне для перасоўваньня вясьлярных суднаў па вадзе. Складовыя часткі вясла: лопасьць, верацяно й дзяржальня. Вясло адрозьніваюцца па памерах і па форме: адналопасьцевыя для веславаньня з аднаго борту з упорам на ўключынах, вальковыя й расхісныя (па адным або па два вяслы на кожнага весьляра); двухлопасьцевыя для веславаньня напераменку з абодвух бартоў (на байдарках). Невялікія найпрасьцейшыя вёслы называюцца грабкамі. Вёслы вялікіх старадаўніх вясьлярных судоў (галер, трырэм і інш.) дасягалі даўжыні 14-16 м, на кожным вясьле сядзелі да 7 весьляроў. Звычайна вёслы вырабляюць з суцэльнага кавалка драўніны (ясеню, клёну, елі й інш), з акоўкай па канцах лопасьці. Алюмініевыя вёслы выкарыстоўваюць галоўным чынам на надзіманых лодках.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Commons-logo.svg  Вяслосховішча мультымэдыйных матэрыялаў