Відын (остгот)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Відын (лац. Widin; ? — па 562) — апошні гістарычна засьведчаны остгоцкі нобіль у Італіі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па паразе Тэю ад бізантыйскага генэрала-эўнуха Нарсэса ў бітве пад Монс Ляктарыюс (на поўдзень ад сучаснага Нэапалю) у кастрычніку 552 або пачатку 553 году арганізаваны супраціў остготаў спыніўся. Відзін, аднак, змог узьняць гоцкае паўстаньне ў паўночнай Італіі ў 561 годзе. Паводле Паўла Дыякана, Відын «comes Gothorum and Amingus», франк, паўстаў супраць Нарсэса[1].

У 562 годзе Відына схапілі і адправілі ў Канстантынопаль[2].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Amory P. People and Identity in Ostrogothic Italy, 489—554. — Cambridge University Press, 2003. P. 436.
  2. ^ Heather P. J. Rome resurgent: war and empire in the age of Justinian. New York, 2018.