Вік
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Вік (па-ісьляндзку: Vík альбо Vík í Mýrdal — Бухта ў балотнай даліне) — самая паўднёвая вёска ў Ісьляндыі, знаходзіцца за 180 км на паўднёвы усход ад Рэйк'явіка, на акруговай дарозе Ісьляндыі. Вік — самае вільготнае месца ў Ісьляндыі.
[рэдагаваць] Выбітныя мясьціны
Адной з выбітных мясьцін Віка зьяўляецца Рэйнісдрангар — базальтавыя калёны ў моры. Таксама вёска вядомая чорным пяшчаным пляжам, амэрыканскі часопіс Islands Magazine назваў яго адным з самых найпрыгажэйшых пляжаў на Зямлі.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Вік — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў