Вікіпэдыя:Вікіадпачынак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Вікіадпачынак — дабраахвотны перапынак у працы над Вікіпэдыяй, які ўдзельнік робіць, калі стамляецца. Звычайна гэты ўдзельнік ставіцца да Вікіпэдыі добра, але пачынае залішне сур’ёзна ўспрымаць некаторыя рэчы (колькасна-якасныя паказчыкі й да т.п.) і таму відавочна мусіць адпачыць. Вікіадпачынак можа цягнуцца ад некалькіх дзён да неакрэсьленага часу.

Выкарыстаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Часта ўдзельнікі выкарыстоўваюць шаблён {{Вікіадпачынак}} на сваёй старонцы ўдзельніка не з-за «стомленасьці» ад Вікіпэдыі, а ў выпадку меркаванай доўгай адсутнасьці па іншых прычынах, будзь то адпачынак, камандзіроўка, чаканыя праблемы з Інтэрнэтам. У любым выпадку, вікі-адпачынак азначае, што ўдзельнік у пэўны прамежак часу неактыўны ў Вікіпэдыі.