Вікіпэдыя:Перанакіраваньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Скарачэньне:
ВП:ПЕРА

Перанакіраваньне (па-ангельску: redirect) — адмысловая старонка, якая зьмяшчае толькі спасылку на іншы артыкул у Вікіпэдыі. У прыпадку, калі ўдзельнік увойдзе на гэтую старонку, ён будзе аўтаматычна адпраўлены ў іншы артыкул.

[рэдагаваць] Як стварыць перанакіраваньне

Стварыць перанакіраваньне вельмі проста: для гэтага трэба зьмясьціць у артыкуле код #перанакіраваньне [[Зьмясьціце тут тэкст]], дзе замест выразаў «Зьмясьціце тут тэкст» трэба падаць назву артыкула, на які Вы жадаеце адпраўляць. Для гэтага можна ўжываць гузік над акном рэдагаваньня, або гузік у сэкцыі Прылады пад гэтым акном.

Калі ўдзельнік зьмяняе назву артыкула, ён мае магчымасьць стварэньня перанакіраваньня з старой назвы на новую.

Ня трэба рабіць перанакіраваньні з назваў, якімі верагодна ніхто ня будзе карыстацца, або з назваў на іншых мовах. Ня варта таксама рабіць перанакіраваньні, якія вядуць не на артыкул, але на іншыя перанакіраваньні або перанакіраваньні, якія спасылаюцца на артыкул, які не існуе.

[рэдагаваць] Як можна пазнаць спасылку на перанакіраваньне

Спасылка на перанакіраваньне выглядае, як спасылка на іншыя старонкі. Аднак на старонцы сваіх установак удзельнік мае магчымасьць уключыць скрыпт (гаджэт), які вылучае ў артыкулах зялёным колерам спасылкі, якія вядуць на перанакіраваньні, замест артыкулаў.

Асабістыя прылады

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах