Генрык Птушнік
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Генрык Птушнік (876 — 2 ліпеня 936) — нямецкі кароль (919—936) і герцаг Саксоніі (912—936). Зьяўляецца заснавальнікам дынастыі нямецкіх каралёў і імпэратараў. Лічыцца першым каралём сярэднявечнай Нямеччыны, якая раней звалася Ўсходняя Францыя. Пасьпяхова стварыў і рэарганізаваў нямецкае войска, якое спыніла рабаваньні вугорцаў, напады нарманаў на поўначы і славянаў на ўсходзе.