Дамавы сыч
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Дамавы сыч | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Падтып | Хрыбетныя |
| Кляса | Птушкі |
| Атрад | Совападобныя |
| Сямейства | Савіныя |
| Род | Сычы |
| Від | Дамавы сыч |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Athene noctua | |
| Арэал | |
Дамавы сыч або Сіпель[1] (Athene noctua) — птушка роду сычы сямейства савіныя.
Даўжыня цела каля 25 см. Важыць 150—170 г. Самцы і самкі афарбаваныя аднолькава: сьпіна сьветла-бурая або пясочная, на плечавых пёрах круглявыя белыя плямы, брушка белае з бураватымі падоўжнымі стракацінамі. Распаўсюджаны ў Цэнтральнай і Паўднёвай Эўропе, Паўночнай Афрыцы і Азіі (выключаючы Паўночную). У Беларусі трапляецца рэдка, пераважна на поўдні, селіцца ля жытла, у старых парках і закінутых кар'ерах. У кладцы 4-6 яек. Сілкуецца дробнымі грызунамі, насякомымі, радзей птушкамі.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Варыянты напісаньня ў адпаведнасьці з БЭ ў 18 тамах. Т.15., Мн., 2002, С.325.
Дамавы сыч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў