Дубайскі мэтрапалітэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Дубайскі мэтрапалітэн — лінія мэтрапалітэну ў горадзе Дубай (ААЭ). Вядзецца таксама будаўніцтва іншых лініяў. Заплянаваны як цалкам аўтаматызаваная сыстэма без машыністаў. Лініі будуць праходзіць як пад зямлёй у цэнтры гораду, так і па віядуках. Сыстэма будзе заснаваная на тэхналёгіі трэцяй рэйкі, калі электраэнэргія дастаўляецца па бесьперапыннаму цьвёрдаму правадніку, разьмешчанаму збоку палатна або паміж рэйкамі. Першая стадыя праекту будуецца кансорцыюмам Dubai Rapid Link (DURL), які складаецца з такіх японскіх кампаніяў, як Mitsubishi Heavy Industries, Mitsubishi Corporation, Obayashi Corporation, Kajima Corporation і турэцкай кампаніі Yapi Merkezi. Дубайскім мэтро будзе кіраваць кампанія Dubai Road і транспартныя ўстановы ЗАЭ. Дубайское мэтро будзе самай доўгай цалкам аўтаматызаванай рэйкавай сыстэмай у сьвеце. У 2009 г. плянуецца завяршэньне будаўніцтва першай стадыі праекту. Мэтро Дубаі будзе чацьвертым па ліку на Блізкім Усходзе. Хайфскі «Кармэль», пабудаваны ў 1959 годзе, быў першым мэтрапалітэнам. Толькі ў 1987 годзе зьявілася каірскім мэтро, у 1999 — тэгеранскае.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Дубайскі мэтрапалітэнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў