Дуча ды Буанінсэнья

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Дуча ды Буанінсенья (па-італьянску: Duccio di Buoninsegna; каля 1255, г. Сыена, Італія — 3 кастрычніка 1319) — італьянскі жывапісец.

Заснавальнік Cыенскай школы жывапісу. Зазнаў уплыў італа-бізантыйскага жывапісу і францускай гатычнай мініяцюры. Для яго твораў характэрны асобныя рысы мастацтва Протарэнэсансу. Стварыў алтарныя абразы з арнаментнымі залатымі фонамі, гучнай вытанчанай каляровай гамай («Мадонна са сьвятымі», «Мадонна з шасьцю анёламі», «Мадонна францысканцаў», каля 1280, «Мадонна Ручэлаі», 1285). У галоўным творы — алтарным абразе сыенскага сабора «Маэста» (двухбаковы паліпціх, 1308-11) з выявай Мадонны ў акружэньні святых і анёлаў на пярэднім баку і сцэн пакутаў Хрыста на тыльным баку — імкнуўся надаць большую жыцьцёвасьць і пераканаўчасць традыцыйным кампазыцыйным схемам, перадаць прастору і аб’ём. У 1288 па яго малюнку быў выкананы першы ў Італіі манумэнтальны віграж.

Галерэя [рэдагаваць]

Літаратура [рэдагаваць]

  • Brandi С. Duccio. Firenze, 1951
  • Carli E. Duccio. Milano, 1962

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Дуча ды Буанінсэньясховішча мультымэдыйных матэрыялаў