Дэканат (каталіцтва)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Дэканат (па-лацінску: Decanatus) — у Каталіцкай царкве і англіканстве адміністрацыйная акруга ў складзе дыяцэзіі, аб'ядноўвае некалькі побач разьмешчаных парафій. У Расейскай праваслаўнай царкве аналягам дэканату зьяўляецца дабрачыньне. У 1983 у Кодэксе кананічнага права Рымска-каталіцкай царквы было прапанавана выкарыстоўваць замест тэрміну «дэканат» тэрмін «акруговы вікарыят»; аднак на практыцы назоў «дэканат» працягвае выкарыстоўвацца і застаецца больш распаўсюджаным. Існаваньне дэканатаў у дыяцэзіі не зьяўляецца абавязковым. Узначальваюць дэканаты дэканы (акруговыя вікарыі).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Католическая энциклопедия. Издательство францисканцев. М, 2002
  • MacMorran K. M. and Briden T. A Handbook for Churchwardens and Parochial Church Councillors, Continuum (2001)
  • Coccopamerio F. Decanato e il Decano nei documenti ecclesiali //Rivista Diocesana Milanese. 1980