Ешыбот

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Ешыбот (на іўрыце: יְשִׁיבָה, літаральна «сядзеньне, паседжаньне»; множны лік — на іўрыце: יְשִׁיבוֹת, яшыват), у габрэйскай гісторыі — назва інстытуту, які зьяўляўся вышэйшай рэлігійнай навучальнай установай, прызначанай для вывучэньня Вуснага Закону, галоўным чынам Талмуда. У пэўныя эпохі ешыбот выконваў таксама заканадаўчыя і судовыя функцыі. У апошнія стагодзьдзі ешыбот выконваў функцыі таксама падрыхтоўкі вучоных да званьня рабіна.

Побач з тэрмінам «ешыбот» (які ўпершыню сустракаецца ў біблійнай кнізе «Муднасьць Сыраха», 51:23, 29) для абазначэньня гэтага інстытуту выкарыстоўваліся, у адпаведнасьці зь ягонымі функцыямі, назвы бэйт-мідраш (дом навучаньня), мэтыўта або мотва (па-арамейску — паседжаньне), часам з вызначэньнем раба (па-арамэйску: вялікае, значнае), бэйт-дын (дом суду), бэт-дын гадол (дом вялікага суду); ешыбот, які ўзначальвалася насі ў Эрэц-Ісраэль таксама называлася бэт-ва‘ад (дом сходу). Для абазначэньня ешыботаў талмудычнага пэрыяду і пэрыяду гаонаў у эўрапейскіх мовах выкарыстоўваецца панятак «акадэмія».

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ешыботсховішча мультымэдыйных матэрыялаў