Закон Парэта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук

Закон Парэта (таксама Прынцып Парэта, прынцып (правіла) 20/80, прынцып найменшага намаганьня, прынцып дысбалянса) – эмпярычнае правіла, упершыню дасьледаванае італьянскім сацыёлагам-навукоўцам Вільфрэда Парэта. У спрошчанай форме правіла гучыць наступным чынам:

"20% намаганьняў дае 80% выніку, астатнія 20% выніку атрымоўаваюцца ад іншых 80% намаганьняў".

Лічыцца, што менавіта Парэта ўвёў гэтае правіла ва ўжываньне. Але гэта не так. Парэта толькі знайшоў і апісаў пэўныя залежнасьці ў статыстычных дадзеных нераўнамерна разьмяркованых.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Вільфрэда Парэта

[рэдагаваць] Вільфрэда Парэта (па-ангельску: Vilfredo Pareto)

У пачатку 20 стагодзьдзя Віьфрэда Парэта навучаў прадмет разьмеркаваньня багацьця й даходаў у Англіі 19 стагодзьдзя. Ён вызначыў, што большасьць багацьця належыць меньшасьці насельніцтва. Сам гэты факт, мабыць, і ня быў для навукоўца нечаканым. Аднак найбольш цікавым апынулася тое, што разьмеркаваньне багацьця прадказальна несбалянсаванае и можна вызначыць суадносіны паміж доляй насельніцтва і доляй багацьця, якой яна валодае.

Далей навуковец вызначыў, што схема разьмеркаваньня багацьця не залежыць ад краіны, ці часу. Гэты факт апынуўся для Фільфрэда найбольш захапляльны.

На жаль, Парэта не здолеў выразна апісаць гэтае правіла. У вогулле ён лічыў, што ягоныя вынаходкі карысныя толькі ў рамках сацыялёгіі. Таму гэтае правіла была на некаторы час запамятавана.

[рэдагаваць] Джордж Кінгслі Зыф (па-ангельску: George Kingsley Zipf)

У 1935 годзе прафэсар Гарварду апісаў эмпірычны закон разьмяркаваньня, які тычыцца статыстычных шматлікіх дадзеных сацыяльных і фізічных навук. А ў 1949 годзе – прынцып найменшага намаганьня, згодна якому рэсурсы саарганізуюцца такім чынам, каб вытварыць менш працы. Такім чынам, толькі 20-30% рэсурсаў вырабляюць 70-80% працы з гэтым рэсурсам.

І першы, і другі законы вельмі падобныя да правілу Парэта.

[рэдагаваць] Джозэф Моўзэс Юран (па-ангельску: Joseph Moses Juran)

У 1941 годзе амерыканскі інжэнэр румынскага паходжаньня Джозэф Моўзес Юран адчыніў для сябе працу Вільфрэда Парэта, дзе сустракаецца апісаньне правілу разьмеркаваньня багацьця. Ён прапанаваў выкарыстоўваць гэтае правіла дзеля кантролю якасьці прадукцыі ў сваёй працы "Кантроль якасьці" (1951).

С пачатку ягоныя прапановы не знайшлі водгукаў у Амерыцы, але былі заўважаны ў Японіі. Джозэф Юран накіраваўся ў Японію касультатам па якасьці. Калі японскія тавары пачалі абганяць амерыканскія, ідэі Юрана пачалі выкарыстоўваць і ў ЗША.

Прыкметна, што менавіта Юран прапанаваў менаваць правіла 20/80 іменем Парэта.

[рэдагаваць] Матэматычнае абгрунтаваньне

[рэдагаваць] Матэматычнае апісаньне правілу

[рэдагаваць] Крытыка правілу

[рэдагаваць] Ужываньне

[рэдагаваць] Важныя высновы

[рэдагаваць] Ужываньне