Залатыя Вароты (праліў)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Залатыя Вароты (па-ангельску: Golden Gate) — праліў, які злучае заліў Сан-Францыска з Ціхім акіянам.
Даўжыня заліва — 8 км, шырыня 1,5-3 км, глыбіня да 43 м. На паўночным беразе — акруга Марын, на паўднёвым — г. Сан-Францыска. У 1937 годзе праз праліў быў пабудаваны знакаміты мост «Залатыя Вароты». Пралёт моста — 1281 м.
Праз Залатыя Вароты ідуць суда з многіх краінаў сьвету ў адзін з галоўных партоў заходняга ўзьбярэжжа Злучаных Штатаў Амэрыкі — Окленд.
Першымі насельнікамі мясцовасьці вакол праліва былі індзейцы. Першае эўрапейскае селішча на гэтай мясцовасьці было заснавана гішпанцамі ў 1776 годзе.