Занятасьць насельніцтва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Занятасьць насельніцтва — дзейнасьць працаздольнага насельніцтва краіны, па стварэньню матэрыяльных альбо нематэрыяльных рэчаў, дзеля здавальненьня асабістых альбо грамадзкіх патрэбаў, якая не супярэчыць законам краіны.

Занятасьць характарызуецца паказчыкам узровень занятасьці і вызначаецца як адносіна колькасьці занятых да агульнай колькасьці працаздольнага насельніцтва краіны.

Віды занятасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вызначаюць наступныя віды занятасьці.

  • Па форме ўласнасьці на рэчы вытворчасьці:
    1. праца па найму,
    2. прадпрымальнасьць,
    3. асабістая занятасьць (рамяство)
  • Па месцу працы:
    1. на прадпрыемстве (фірме)
    2. на даму
  • Па рэгулярнасьці працы:
    1. поўная
    2. часовая
    3. сэзонная
    4. выпадковая
  • Па легетымнасьці працаўладкаваньня:
    1. фармальная (зарэгістраваная)
    2. нефармальная
  • Па статусу дзейнасьці:
    1. асноўная
    2. дадатковая (другасная)

Структура занятасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пры вызначэньні структуры занятасьці ўлічваюць колькасьць занятых і незанятых зь ліку ўсяго працаздольнага насельніцтва. Падзяленьня занятых па відах занятасьці, па сфэрах вытворчасьці, па галінах вытворчасьці і невытворчай сфэры, па рэгіёнам краіны, па прадпрыемствам розных форм уласнасьці і розных прафэсій і відаў дзейнасьці. Пры гэтым улічваюць пол, узрост і адукацыю.

З тэрмінам «занятасьці» зьвязан тэрмін «беспрацоўе», які па сутнасьці праціўны занятасьці і можа быць азначаны, як незанятасьць.

Занятасьць на Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дынаміка колькасьці эканамічна актыўнага насельніцтва [1]
Месяц Эканамічна актыўнае насельніцтва У тым ліку
Разам Занятыя Беспрацоўныя
тыс.чалавек % да адпаведнага пэрыяду мінулага года тыс.чалавек % да адпаведнага пэрыяду мінулага года тыс.чалавек % да адпаведнага пэрыяду мінулага года
2007 год
Студзень 4512,4 101,2 4459,7 101,6 52,7 75,3
Люты 4518 101 4464,8 101,4 53,2 73,1
Сакавік 4522,1 100,9 4469,8 101,3 52,3 71,5
Красавік 4514,1 101,0 4463,1 101,2 51,0 70,5
Травень 4508,7 100,7 4459,7 100,9 49,0 69,4
Чэрвень 4511,2 100,4 4464,2 100,8 47,0 69,2
Ліпень 4531,7 100,4 4485,2 100,8 46,5 72,2
Жнівень 4538,8 100,4 4491,2 100,8 47,6 77,9
Верасень 4531,6 100,5 4484,1 100,8 47,5 81,6
Кастрычнік 4538,2 100,6 4492,2 100,9 46,0 83,9
Лістапад 4539,7 100,7 4494,3 100,9 45,4 85,8
Сьнежань 4534,7 100,7 4490,1 100,9 44,6 85,3
2007 год 4525,2 100,7 4476,6 101,0 48,6 75,7
2008 год
Студзень 4513,1 100,0 4466,3 100,1 46,8 88,8
Люты 4522,4 100,1 4472,2 100,2 50,2 94,4
Сакавік 4529,1 100,2 4479,3 100,2 49,8 95,2
Красавік 4520,6 100,1 4472,6 100,2 48,0 94,1
Травень 4510,2 100,03 4464,2 100,1 46,0 93,9
Чэрвень 4512,7 100,03 4468,9 100,1 43,8 93,2

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Занятасьць насельніцтвасховішча мультымэдыйных матэрыялаў