Калгуеў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Разьмяшчэньне выспы Калгуеў

Калгуеўвостраў ў Паўночным Ледавітым акіяне, на ўсходзе Баранцава мора. Адносіцца да Архангельскай вобласьці. Плошча выспы складае 3495,5 км². Калгуеў узвышаецца на 76 м над морам і разьмешчаны ў 75 км ад матэрыка. Клімат суровы і халодны. Зімы доўгія і марозныя (да −20°), леты кароткія (да +6°). Расьліннасьць тундрападобная, мноства азёраў і балотаў. Акрамя некалькіх калоніяў марскіх птушак, фаўна на выспе прадстаўлена лісіцамі. На Калгуеве жывуць 200 чалавек, пераважна ненцы, якія займаюцца аленегадоўляй. Акрамя таго, на Калгуеве здабываецца нафта. Адзіны пасёлак на Калгуеве — Бугрыно.