Калядны чарвяк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Калядны чарвяк
Spirobranchus giganteus (assorted Christmas tree worms).jpg
Разнастайныя чарвякі
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Тып Колцавыя чарвякі
Кляса Многашчацінкавыя чарвякі
Атрад Canalipalpata
Сямейства Serpulidae
Род Spirobranchus
Від Калядны чарвяк
Бінамінальная намэнклятура
Spirobranchus giganteus

Spirobranchus giganteus, агульнавядомы як калядны чарвяквід многашчацінкавых чарвякоў сямейства Serpulidae.

Анатомія і марфалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калядны чарвяк, як і большасьць іншых паліхетаў, што будуюць вапняковыя трубкі, мае трубчастае, сэгментаванае цэла, аперазанае шчацінкамі, якія дапамагаюць чарвяку пры перамяшчэньні. Паколькі ён ніколі не вылазіць са свае трубкі, ніякіх дадатковых прыстасаваньняў для руху ці плаваньняў ня мае.

Найбольш заўважная асаблівасьць каляднага чарвяка — дзьве «кароны», якія па форме нагадваюць калядную ялінку. Яны выконваюць функцыю вельмі зьмененых перадротавых шчупальцаў. Кожная сьпіраль складаецца зь пер’епадобных шчупальцаў-радыёляў(en) з мноствам веечкаў, якія дазваляюць транспартаваць спайманую здабычу непасрэдна ў рот чарвяка. Акрамя гэтага, радыёлі выконваюць дыхальную функцыю, таму часам іх называюць шчэлепамі.

Зьяўляючыся прадстаўнікамі колцавых, калядны чарвяк мае разьвітую стрававальную і крывяносную сыстэму. Добра разьвітая нэрвовая сыстэма з мозгам і вялікай колькасьцю нэрвовых вузлоў, у тым ліку нажны гангаль, што незвычайна для многашчацінкавых. Размнажаючыся, яны проста скідаюць уласныя гамэты ў ваду, дзе яйкі (і народкі) злучаюцца з зоаплянктонам і пераносяцца плыняй.

Распаўсюджаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калядны чарвяк (Spirobranchus giganteus) з Усходняга Тымору

Пражываюць у Ціхім і Індыйскім акіянах у рэгіёне трапічных водаў.

Клясыфікацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

ITIS выдзяляе два падвіды калядных чарвякоў: S. gigantea corniculatus[1] і S. gigantea gigantea[2].

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]