Кансэнсус

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Кансэнсус (ад лац. consensusзгода) — спосаб прыняцьця рашэньняў на аснове агульнай згоды пры адсутнасьці прынцыповых пярэчаньняў у большасьці зацікаўленых асобаў, прыняцьце рашэньня ці тэкста дагавора на міжнародных канфэрэнцыях і ў міжнародных арганізацыях на аснове агульнай згоды ўдзельнікаў без правядзеньня фармальнага галасаваньня, калі супраць яго не выступае ніводны з удзельнікаў гэтага форуму. Кансэнсус прымяняецца таксама як сродак забесьпячэньня адзінства пазыцыяў дзяржавы да правядзеньня галасаваньня па абмяркоўвальных пытаньнях, якое ў гэтым выпадку адтэрміноўваецца на час працэса галасаваньня. Тэрмін выкарыстоўваецца ў агульным значэньні, а таксама як тэрмін палітычны ці юрыдычны. У шырокім сэнсе слова агульная згода пры адсутнасьці пярэчаньняў па істотным пытаньням.