Качагар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Качагар

Качагар — рабочы, які ажыцьцяўляе падачу цьвёрдага паліва ў топку печы, катла (часьцей за ўсё — паравоза, судна або кацельні) або іншага цеплавога апарата. Акрамя таго, у абавязкі качагара ўваходзіць чыстка топкі і паддувала. Часта на качагара ускладаецца таксама функцыя кіраваньня рэжымамі работы цеплавога апарата. Прафэсія качагара была шырока распаўсюджана на флёце і чыгунцы да сярэдзіны 20-га стагодзьдзя (у эпоху паравой цягі), а таксама ў кацельняў на цьвёрдым паліве. У цяперашні час, у сувязі з масавым пераходам кацельняў на газ і вадкае паліва колькасьць качагараў скарачаецца.