Ледзькаўская сотня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ледзькаўская сотня — адна з 15 сотняў Магілёва, частка Шклоўскага пасаду.

Сотня разьмяшчалася ва ўсходнім кірунку ад Нагорскай сотні, па-за межамі ўмацаваньняў Старога гораду[1], займала працяг сучасных вуліцаў Першамайскай і Ленінскай ад вуліцы Карла Лібкнехта да Камсамольскага скверу.

На тэрыторыі пасаду знаходзілася Далёка-Васкрасенская царква. У канцы XVIII стагодзьдзя на яе месцы быў пабудаваны катэдральны сабор Сьвятога Ёсіфа ў памяць знаходжаньня ў Магілёве расейскай імпэратрыцы Кацярыны II і аўстрыйскага імпэратара Ёзэфа II. У час іх спатканьня ў Магілёве было вырашана пытаньне канчатковага падзелу Рэчы Паспалітай. Цяпер на гэтым месцы стаіць гатэль «Дняпро»[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]