Лоб

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Лоб чалавека

Лоб (лобная вобласьць, па-лацінску: regio frontalis) — анатамічная вобласьць галавы чалавека, абмежаваная валасістай часткай галавы зьверху і бровамі (надвачнічным краем лобнай косьці) зьнізу. Па бакох лоб абмежаваны скронямі. Найбольш буйная цагліца лобнай вобласьці — лобная цагліца патылічна-лобнай цагліцы.

Састарэлая назва ілба — чало, якая захавалася ў некаторых выразах, словах і словазлучэньнях, напрыклад «біць чалом» і «чалавек».

Стэрэатыпы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Папулярны стэрэатып складаецца ў тым, што вялікі лоб зьяўляецца прыкметай высокага інтэлекту.