Лоўчы
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Лоўчы — службовая асоба ў фэўдальнай дзяржаве.
У ВКЛ пасада існавала ў 15—18 стагодзьдзях. Сачыў за лясамі, у якіх паляваў вялікі князь, распараджаўся паляваньнем. З канца 16 стагодзьдзя лоўчы гаспадарскі, а пазьней вялікі лоўчы ВКЛ, меў намесьніка — лоўчага дворнага (падлоўчага). З канца 17 стагодзьдзя пасада лоўчага — ганаровы тытул дзяржаўнага саноўніка бяз пэўных абавязкаў, такое ж становішча займалі і лоўчыя земскія ў паветах.
Літаратура [рэдагаваць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1999. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.
| Гэта — накід артыкула па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |