Марабод

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Марабод (па-лацінску: Maroboduus; 2-я палова I стагодьдзя да н. э. — 37, Равэнна, Рымская імпэрыя) — правадыр маркаманаў, паходзіў са шляхетнага роду. Юнаком жыў у Рыме, выхоўваўся пры двары імпэратара Актавіяна Аўгуста. Пасьля перасяленьня маркаманаў у 8 годзе да н. э. на тэрыторыю сучаснай Чэхіі Марабод аб’яднаў маркаманаў з суседнімі плямёнамі, ачолеўшы магутны зьвяз плямёнаў. Паводле рымскага прыкладу ён арганізаваў войска, якая складалася з 70 тысячаў чалавек пяхоты й 4 тысяч чалавек коньнікаў. У 17 годзе н. э. войска Марабода трывала паразу ад правадыра хэрускаў Армініюса. У 19 годзе н. э. Марабод быў зрынуты шляхтай і вымушаны быў прасіць прытулак у рымлянаў.

Вонкавыя спасылки[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]