Мэнструацыя
Мэнструацыя (ад лац. Mensis — месяц) — частка мэнструального цыклю жаночага арганізма, адрыньваньне функцыянальнага пляста эндамэтрыя (сьлізьневай абалонкі маціцы), якое суправаджаецца крывацёкам. Ад першага дня мэнструацыі пачынаецца адлік мэнструальнага цыклю. Тое, што мэнструальная кроў ня згортваецца і мае больш цёмны колер, чым кроў, якая цыркулюе ў судзінах — гэта норма. Гэта тлумачыцца прысутнасьцю ў мэнструальнай крыві набору фэрмэнтаў.
Мэнструацыя звычайна адбываецца кожны месяц, але маюцца і нестандартныя тэрміны мэнструацыі. Да плоцевага пасьпяваньня, у пэрыяд цяжарнасьці і адразу пасьля родаў, у мэнапаўзе мэнструацыя адсутнічае. Вылучэньні адразу пасьля родаў называюцца лохіі і працягваюцца некалькі тыдняў. Часам падчас кармленьня грудзьмі мэнструацыя можа адсутнічаць нейкі час і на гэтым адсутнасьці мэнструацыі пабудаваны такі мэтад засьцярогі ад цяжарнасьці як мэтад лактацыйнай амэнарэі. Першае зьяўленьне мэнструацыі (мэнархэ) у жанчыны адбываецца ў 12—14 гадоў (у сярэднім; з роскідам ад 9—11 да 19—20 гадоў). Пасьля першай мэнструацыі наступная можа быць праз 2 або 3 месяцы. З часам мэнструальны цыкль ўсталёўваецца і працягваецца 28 дзён, але працягласьць цыклю ад 21 да 35 дзён нармальна. Толькі ў 13% усіх жанчынаў цыкль складае роўна 28 дзён. Мэнструацыя доўжыцца прыкладна 2—8 дзён.
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
Мэнструацыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў