Мяжа (земляробства)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Палі, падзеленыя мяжой

Мяжа — пояс незааранай зямлі паміж двума палямі. Можа таксама азначаць падзел паміж двумя суседзкімі ўчасткамі.

Асабліва ў вялікай колькасьці сустракаюцца ў экстэнсыўнай сельскай гаспадарцы. З прыроднага пункту гледжаньня мяжа ўяўляе сабой важны элемент навакольнага асяроддзя. Іх прысутнасьць вызначае больш высокую біяразнастайнасьць аграцэнозаў. Зьяўляецца месцам пражываньня многіх расьлін і месцам знаходжаньня жывёл. На межах гняздуюцца некаторыя віды птушак, напрыклад, жоўтая сітаўка. Ліквідацыя меж і стварэньне монакультурных палёў прыводзяць да дэградацыі прыроднага асяродзьдзя.

Канфлікт з-за межаў складае адзін з матываў польскай культуры, напрыклад, ён згадваецца ў рамане «Агнём і мячом» Генрыка Сянкевіча, або ў мастацкім фільме «Самі свае», рэжысэра Сыльвестра Хенцынскага.