Нэа Саляміна Фамагуста (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Нэа Саламіна Фамагуста»)
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Нэа Саляміна Фамагуста
Nea Salamis Famagusta Football Club.png
Поўная назва Νέα Σαλαμίνα Αμμοχώστου
Заснаваны 1948
Горад Фамагуста, Кіпр
Стадыён ГСЭ, Лярнака
Умяшчальнасьць: 5500
Галоўны трэнэр Дымітрыс Каляцыдыс
Чэмпіянат Першы Дывізіён
 · 2012—2013 11 месца
Афіцыйны сайт

Нэа Саляміна Фамагуста (па-грэцку: Νέα Σαλαμίς Αμμοχώστου) — прафэсійны футбольны клюб, які базаваўся ў горадзе Фамагуста, Кіпр. Пасьля турэцкага ўварваньня ў Кіпр у 1974 годзе і акупацыі паўночнай часткі вострава турэцкім войскам клюб быў вымушаны зьехаць з гораду. На сёньня «Нэа Саляміна» часова базуецца ў горадзе Лярнака.

Найбольш вядомымі дасягненьнямі «Нэа Саляміны» зьяўляюцца перамога ў Кубку і Супэркубку Кіпру ў 1990 годзе. У чэмпіянаце найбольшым дасягненьнем быў выніковы 3 радок. Першыя 5 гадоў свайго існаваньня з 1948 па 1953 гады клюб удзельнічаў у спаборніцтвах Кіпрскай аматарскай футбольнай фэдэрацыі. У 1953 годзе «Нэа Саляміна» далучылася да Кіпрскай футбольнай асацыяцыі, стала выступаючы ў спаборніцтвах гэтай арганізацыі. Клюб правёў больш за 50 сэзонаў у Першым дывізіёне, займаючы 17 радок у агульнай табліцы чэмпіянату за ўсе сэзоны.

На эўрапейскіх спаборніцтвах клюб упершыню згуляў ў 1990 годзе ў рамках Кубку ўладальнікаў кубкаў. У 1995, 1997 і 2000 гадох «Нэа Саляміна» брала ўдзел у розыгрышу Кубку Інтэртота. Футбольны клюб зьяўляецца часткай спартовага клюбу «Нэа Саляміна», які быў створаны ў 1948 годзе. Акрамя футбольнай каманды клюб мае мужчынскую валейбольную каманду.

Заўзятары клюбу

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Нэа Саляміна Фамагуста (футбольны клюб)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў