Пакаленьне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук

Пакаленьне — ўзроставая група людзей, фармаваньне характару якіх адбываецца пад уплывам пэўных гістарычных падзей, эканамічных і культурных абставін. Гэта абумоўлівае падабенства і агульнасьць некаторых індывідуальных характарыстык ў выніку падобнага для прадстаўнікоў дадзеных узроставых груп сацыяльнага вопыту.[1]

У біялёгіі: пакаленьне (генэрацыя) — гэта група асобін у папуляцыі з аднолькавай ступеньню сваяцтва ў дачыненьні да агульных продкаў. Таксама можна акрэсліць як групу асоб, аднолькава падаленых у роднасным стаўленьні ад агульных продкаў. Напрыклад, у чалавека: бацькі, дзеці, унукі - тры пасьлядоўных пакаленьня; прамежак часу паміж нараджэньнем бацькі і сына, маці і дочкі завуць даўжынёй пакаленьня (каля 30 гадоў).

Зьмест

[рэдагаваць] Даўжыня пакаленьня

Даўжыню пакаленьня традыцыйна вызначаюць як "сярэдні інтэрвал часу паміж нараджэньнем бацькоў і нараджэньнем іх дзяцей.[2]

Адрозьніваюць прамы і ўскосны мэтады вылічэньня даўжыні пакаленьня. Прамы мэтад заснаваны на схеме рэальнага пакаленьня і вызначае рознасьць паміж сярэднім узростам бацькоў і сярэднім узростам дзяцей. Навуковец Я.З. Уліцкі вылучыў наступныя мадыфікацыі гэтага мэтаду: паміж бацькамі і ўсімі дзецьмі; паміж бацькамі і сярэднім дзіцем; паміж бацькамі і старэйшым або малодшым дзіцем; паміж бацькам і сынамі, якія працягваюць род (мужчынская лінія); паміж бацькам і сярэднім дзіцем (мужчынская лінія); паміж маці і старэйшай або малодшай дачкой (жаночая лінія). У залежнасьці ад пэўных мэтаў аналізу ўжываецца тая або іншая мадыфікацыя вылічэньня даўжыні пакаленьня па прамому мэтаду, прычым вынікі разьлікаў па мужчынскім і жаночым лініям могуць істотна адрозьнівацца.[3]

Існуюць і іншыя спосабы вылічэньня даўжыні пакаленьня. Так, ангельскі статыстык Л. Коннар у 1926 прапанаваў вылічаць даўжыню пакаленьня як сярэдні шлюбны ўзрост плюс сярэдні ўзрост бацькоўства; апошняя велічыня ёсьць сярэдні ўзрост дзяцей сярэдняй сям'і.

[рэдагаваць] Назвы пакаленьняў

Пакаленьням людзей, якія нарадзіліся пачынаючы з XX ст. прынята даваць назвы, мянушкі. Так, амэрыканскія дэмографы вылучаюць некалькі традыцыйных азначэньняў розных пакаленьняў.

[рэдагаваць] Амэрыканскія пакаленьні

   * Страчанае пакаленьне (1883-1910);
   * Вялікае пакаленьне (1911-1945);
   * Пакаленьне бэбі-бум (1946-1956);
   * Разьбітае пакаленьне (1956-1964);
   * Пакаленьне X (1975-1987);
   * Пакаленьне Y (1988-1999).
   * Пакаленьне Z (Глябальнае пакаленьне) (2000-...).

[рэдагаваць] Савецкія пакаленьні

   * Піянэры (1911-1926)
   * Шэсьцідзясятнікі (1927-1945)
   * Пасьляваеннае пакаленьне (1946-1963)
   * Новае пакаленьне (1964-1975)
   * Пакаленьне перабудовы (1976-1981)

[рэдагаваць] Беларускія пакаленьні

У беларускай сацыялёгіі няма акрэсленых межаў для вызначэньня той ці іншай генэрацыі людзей, якія жылі і нарадзіліся ў часы незалежнасьці. Некаторыя палітолягі вылучаюць пакаленьне адраджэньня (1987-1995) і так званае "нулявое пакаленьне" (1995-...).

Аднак, бясспрэчным зьяўляецца факт падабенства апошніх пакаленьняў ва усім сьвеце, таму прадстаўнікі пакаленьня Y і глябальнага пакаленьня бясспрэчна прысутнічаюць у Беларусі.

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. ISBN 985-11-0277-6
  2. ^ Dictionary.com
  3. ^ Улицкий Я. С., Демографическое понятие поколения, в кн.: Проблемы демографической статистики, М. 1959.