Пакаленьне Y

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Вызначэньне пакаленьне Y (па-ангельску: generation Y) (як варыянт "пакаленьне міленіюма", ці "пакаленьне Інтэрнэту) адносіцца да суполкі тых асоб, што нарадзіліся у пэрыяд з 1983-га па 1997-мы.[1] Іншыя дасьледчыкі вызначаюць мяжу пакаленьня ад 1980-га.[2]

Пакаленьне называецца менавіта Generation Y, каб падкрэсьліць пасьлядоўнасьць – пасьля пакаленьня Х. Тэрмін "пакаленьне X" сыходзіць ад выдумцы канадзкага пісьменьніка Дугласа Куплана (па-ангельску: Douglas Couplan). Але панятак пакаленьне X (1965-1977) напачатку выкарыстоўваўся для вызначэньня брытанскай панкаватай моладзі, што наадрэз адмаўлялася прымаць каштоўнасьці папярэдніх пакаленьняў.[3] Адсюль крыху адмоўныя асацыяцыі, што дае нагоды выкарыстоўваць іншыя тэрміны: MyPod Generation (ад спалучэньня MySpace i iPod), Millenials, the Net Generation (з намёкам на важную ролю інтэрнэту ў жыцьці ўзгаданай групы), Google Generation, Echo Boomers (другая хваля нараджальнасьці пасьля пакаленьня бэбі-буму пасьляваенных гадоў) і іншыя.


Асаблівасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гэтая група расава і культурна разнастайная. Пакаленьне Y валодае ярка выражаным адчуваньнем уласнай свабоды. Яно таксама добра падкаванае ў сфэры кампутаровых тэхналёгіяў, і гэта ўзмацняе іх упэўненасьць у сабе. Ім ня менш за іх папярэднікаў характэрны цынізм, але Gen Y мае вельмі прагматычны падыход да жыцьця і яшчэ на пачатку кар'еры задумваецца пра схемы пэнсійнага забесьпячэньня. Акрамя таго, Generation Y зьяўляецца найбольш адукаваным пакаленьнем і імкнецца да пастаяннай самаадукацыі.

Характарыстыкі супрацоўніка тыпу Gen Y паводле Bruce Tulgan of RainmakerThinking:

  • Высокія патрабаваньні да сябе: Яны ставяць перад сабой мэту працаваць хутчэй і лепей за іншых супрацоўнікаў.
  • Высокія патрабаваньні да працадаўцаў: Яны хочуць справядлівых мэнэджэраў, якія адказваюць непасрэдна за іх і дапамагаюць ім прафэсійна разьвівацца.
  • Пастаяннае навучаньне: Яны імкнуцца да атрыманьня складаных задачаў, што патрабуюць крэатыўнага падыходу і ставяцца да калегаў, як да крыніцаў атрыманьня ведаў.
  • Прамая адказнасьць: Яны хочуць вынікаў ужо ў першы дзень.
  • Мэтанакіраванасьць: Ім неабходна ставіць бачныя мэты з блізкімі дэдлайнамі, каб даць ім адчуць сваю ўласную адказнасьць.


Таксама яго прадстаўнікоў адрозьнівае фінансавая практычнасьць. Так, 37% прадстаўнікоў пакаленьня Y зьбіраюцца пачаць назапашваньне пэнсіі раней, чым ім споўніцца 25 гадоў, і 46% тых, хто ўжо працуе, робяць гэта.

У адрозненьне ад сваіх бацькоў, якія схільныя рабіць кар'еру прыярытэтам, самыя юныя працаўнікі зацікаўленыя ў тым, каб праца не перашкаджала сям'і і асабістаму жыцьцю.

Прадстаўнікі «пакаленьня Y» не імкнуцца надоўга затрымоўвацца на адной працы – і нават у адной сьферы дзейнасьці.

Беларускі кантэкст[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэрмін "пакаленьне Y" быў уведзены напачатку датычна моладзі ЗША і іншых краінаў англамоўнага асяродку. Але навукоўцы прышлі да згоды, што ў сёньняшнім глябальным сьвеце яго можна выкарыстоўваць і адносна іншых частак сьвету. Таму першае пакаленьне, што вырасла ў незалежнай Беларусі, можна з упэўненасьцю назваць пакаленьнем Y. Да таго ж шмат з пералічаных вышэй характарыстыкаў Generation Y належыць у такой жа ступені і маладым беларусам.

Будучае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Як адзначаюць навукоўцы, на зьмену пакаленьню Y прыйдзе пакаленьне Z, ці глябальнае пакаленьне. Гэта людзі, якія нарадзіліся ўжо пасьля 2000-ага году і пачатак жыцьцёвага шляху якіх супаў з глябальнай вайной з тэрарызмам.

Таксама варта адзначыць існаваньне тэрміна "пакаленьне C", межы якога вызначыць надта цяжка, але яны прыкладна супадуць з часам пакаленьня X i Z, бо галоўная яго характарыстыка - камунікацыйныя магчымасьці.[4]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Kotler, P. & Keller, K. L. (2006). Marketing Management (12th ed.). New Jersey: Pearson Prentice Hall.
  2. ^ http://www.time.com/time/magazine/article/0,9171,963617,00.html
  3. ^ http://generation.by/news1469.html
  4. ^ http://www.mediacenter.org/pages/mc/research/meet_generation_c