Папоўцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Папоўцы — адна з плыняў стараверства ў Расеі. Узьнікла на глебе беглапапоўшчыны. У адрозьненьне ад беспапоўцаў, мае сваю царкоўную ярархію й прызнаюць сем таінстваў. Розьніца з праваслаўнай царквой датычыць толькі абраду. Таму гэтая плынь стараабрадніцтва лёгка прымала ў свае шэрагі праваслаўных сьвятароў (папоў) пасьля мірапамазаньня або хрышчэньня. Гэта было зьвязана з тым, што для абраду хрышчэньня неабходны сьвятар, а іх прызначыць мог толькі архіярэй (піскуп, архіпіскуп). Яны, у сваю чаргу ўсе прызналі Ніканаўскую ерась. Таму ў папоўцаў архіярэяў не было й хрысьціць у папоўцаў ніхто ня мог. Усе нехрышчаныя вернікі пойдуць у пекла. Каб пазьбегнуць гэтага папоўцы прымалі ў свае шэрагі сьвятароў Ніканаўскай царквы. Цяпер папоўцы маюць сваю царкоўную ярархію — Белакрыніцкая ярархія й Беглапапоўцы ў месьце Навазыбкаў.