Бразыльскі дэмакратычны рух

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бразыльскі дэмакратычны рух
па-партугальску: Movimento Democrático Brasileiro
Выява лягатыпу
Дата заснаваньня 15 студзеня 1980
Штаб-кватэра
Колькасьць 2 362 846
Афіцыйны сайт mdb.org.br

Бразы́льскі дэмакраты́чны рух (па-партугальску: Movimento Democrático Brasileiro; PMDB) — палітычная партыя ў Бразыліі права-цэнтрычнага кірунку. Гэта адна з найстарэйшых партыяў краіны. Да сканчэньня 2017 году называлася Партыяй бразыльскага дэмакратычнага руху (парт. Partido do Movimento Democratico Brasileiro).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заснаваная ў 1981 годзе. Ёсьць прыемніцай партыі Бразыльскае дэмакратычнае дзеяньне, адзінай афіцыйна дазволенай падчас дыктатуры апазыцыйнай партыяй, у якую ўваходзілі прадстаўнікі ўсіх палітычных поглядаў ад камуністаў да правых. Пры гэтым партыя амаль ня мела ўплыву, бо ўсе ключавыя пасады належылі прадстаўнікам партыі вайсковай хунты.

У 1985 годзе лідэр партыі Танкрэду Нэвіс перамог на прэзыдэнцкіх выбарах, але памёр перад уступленьнем на пасаду. Ягоны паплечнік Жасэ Сарнэй, які да таго ўступіў быў у партыю, сышоўшы быў з крыла вайскоўцаў, стаў прэзыдэнтам і займаў пасаду кіраўніка дзяржавы да 1990 году. Да 2016 году ён быў адзіным прэзыдэнтам Бразыліі, які паходзіў з гэтае партыі. Звычайна яна засяроджвалася на выбарах у Палату дэпутатаў і Сэнат, ігнаруючы выбары прэзыдэнта. 29 сакавіка 2016 году партыя абвесьціла аб выхадзе з кааліцыі з Партыяй працоўных праз абвінавачваньні ў дачыненьні да прэзыдэнткі Дылмы Русэф і былога прэзыдэнта Лулы да Сылвы ў карупцыі[1].

Ідэалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першапачатковы партыя бразыльскага дэмакратычнага руху была закладзеная як адзіны афіцыйны грамадзянскі рух апазыцыі да бразільскага вайсковага ўраду. Партыя ня мела дакладнай праграмы, за выключэньнем дэмакратызацыі краіны, і ўвасабляла сабой спалучэньне палітыкаў розных кірункаў, апазыцыйным да вайсковай хунты. Сацыяльная база партыі неаднародная, карыстаецца ўплывам у колах пачынаючы ад пралетарыяту і скончваючы коламі буйной буржуазіі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]