Партыя працоўных

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Партыя працоўных (па-партугальску: Partido dos Tradalhadjres (PT)) — адна з буйных партыяў у Бразыліі.

Гісторыя [рэдагаваць]

Заснаваная ў 1980 годзе ў выніку моцных акцыяў пратэсту працоўнага клясу буйнейшых прамысловых цэнтраў краіны. У так званае «чырвонае крыло» партыі ўвайшлі амаль усе дзейныя ў 1960-70 гады ультралевыя арганізацыі, прадстаўнікі інтэлектуальнай эліты, перш за ўсё ўнівэрсытэцкай прафэсуры.

Агульныя зьвесткі [рэдагаваць]

Моцна ўплывалі на фармаваньне ідэалёгіі ПП ідэі марксызма-ленінізма, трацкізма, тэалёгія вызваленьня, трэцясьвятовы нацыяналізм і г.д. Выступаючы за дэмакратычны сацыялізм, партыя адхіляе як бюракратычны сацыялізм, існаваўшы ва Ўсходняй Эўропе, так і сацыял-дэмакратыю заходняга ўзору.

Колькасьць сяброў партыі — больш за 500 тыс. чалавек. Партыя кантралюе Адзіны Прафцэнтар Працоўных, які налічвае 18 мільёнаў сяброў.

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Партыя працоўныхсховішча мультымэдыйных матэрыялаў