Перапёлка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Перапёлка звычайная
(Coturnix coturnix)
Coturnix coturnix

Перапёлка звыча́йная (па-лацінску: Coturnix coturnix) — птушка сямейства фазанавых атраду курападобных.

Насяляе пераважна ўзьлескі, лясныя паляны, лугі, сельскагаспадарчыя палеткі. У Беларусі трапляецца ўсюды, найболей на поўдні. Пералётная птушка. Даўжыня каля 20 см, маса да 145 г. Апярэньне страката-бураватае. Хвост кароткі. Корміцца пераважна насеньнем расьлін і насякомымі. У шлюбны пэрыяд самцы такуюць. Нясе да 24 яек. Аб’ект спартовага паляваньня і разьвядзеньня (для атрыманьня яек). Яйкі перапёлкі маюць высокія дыетычныя якасьці, добра захоўваюцца ў гандлі.

Маюць далікатнае, тлустае мяса. Скубці належыць асьцярожна, каб не пашкодзіць скуру. Маладых перапёлак лепей пячы, старых тушыць (папярэдне замарынаваўшы на 2—3 дні ў сухім белым віне з карэньнямі). Худых рэкамэндуюць шпігаваць, тлусьцейшых можна запякаць у вінаградным лісьці, паліваючы топленым маслам (ня больш за 20 хвілін). Падаваць можна з рысам або макаронамі.

Сярэднявечныя навуковыя трактаты (асабліва арабскія і яўрэйскія) рэкамэндавалі ўстрымлівацца ад спажываньня перапёлак, спасылаючыся на шматлікія нібыта выпадкі атручваньняў — магчыма, таму што перапёлкі елі атрутныя для чалавека расьліны.

Вельмі папулярны пэрсанаж беларускага фальклёру.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша Ежа»

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Перапёлкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў