Рагдол

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рагдол

Рагдол — парода напаўдаўгапоўсных котак, выведзеная ў ЗША ў пачатку 1960-х гадоў. Выглядам нагадвае бірманскую котку. Першы рагдол нарадзіўся ад пэрсыдзкай коткі з блакітнымі вачыма і сыямскага ката.

Зьнешні выгляд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рагдол — даволі буйная парода. Удоўжкі каты дасягаюць 1 м. Вага катоў дасягае 10 кг.

Нораў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рагдолы вельмі ласкавыя і мяккія што да характару. Рагдолы вельмі добрыя, і ня ўмеюць абараняцца — у выпадку небясьпекі рагдол уцячэ. Прыхільнікі рагдолаў сьцьвярджаюць, што яны могуць замяніць дзяцей у сям’і.