Рад (адзінка вымярэньня)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Рад, rad (па-ангельску: radiation absorbed dose) — пазасыстэмная адзінка вымярэньня паглынутай дозы іянізавальнага выпраменьваньня.

1 Рад роўны паглынутай дозе выпраменьваньня, пры якой апрамененаму рэчыву масай 1 грам перадаецца энэргія іянізавальнага выпраменьваньня 100 эрг.

1 Рад = 100 эрг/г = 0,01 Дж/кг = 0,01 Гр.