Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Станцыя «Райымбек батыр» |
| Першая лінія Алмацінскага мэтрапалітэну |
| Алмацінскі мэтрапалітэн |
|
| Дата адкрыцьця |
1 сьнежня 2011 |
| Праектная назва |
Кастрычніцкая |
| Колькасьць плятформаў |
1 |
| Пераходы на станцыі |
Райымбек батыр 2 |
«Райымбек-батыр» (па-казаску: Райымбек батыр) — станцыя Алмацінскага мэтрапалітэну. Зьяўляецца канцавой на першай лініі, за станцыяй «Жыбек-Жолы». Адкрыцьцё станцыі адбылося 1 сьнежня 2011 году ў складзе першага пускавога ўчастка Алмацінскага мэтрапалітэну «Райымбек Батыра» — «Алатаў»[1]. Названая ў гонар Раімбек-Батыра. У праекце мела назву «Кастрычніцкая».
- Пачатак 2008 году. Станцыйны комплекс гатовы на 90%. Станцыю ўжо злучылі з тунэлем і закрываюць перакрыцьці. Апошні ўзровень ідзе практычна на ўзроўні праезнай часткі. Пляцоўка ня злучаная з электрадэпо. На пляцоўцы дэпо пачатае будаўніцтва.
- Красавік 2008. На станцыі пачалася аздабленьне леўкасам.
- Травень 2008 году. Пачаліся разборкі ТПК ЩН1М (2-і тунэльны атрад).
- Верасень 2008 году. Пачалося будаўніцтва падземнага пераходу на скрыжаваньні вуліц Райымбек і Фурманава з выхадам на станцыю.
Архітэктура і афармленьне [рэдагаваць]
«Райымбек батыр» — адназводчатая станцыя дробнага закладу. Дызайн выкананы ў духу сумяшчэньня старажытнага з сучаснасьцю. На сьценах намаляваныя нацыянальныя ўзоры і наскальныя малюнкі.