Рэстаўрацыя
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Рэстаўрацыя - захады па аднаўленьні першапачатковага выгляду, формы, вяртаньне перашпачатковай мастацкай вартасьці помніку гісторыі і культуры або твору мастацтва (збудаваньня, карціны і інш.) на падставе пэўных крыніцаў і дасьледваньняў з безумоўным захаваньнем аўтэнтычных фрагмэнтаў.
Клясыфікацыя рэстаўрацыйных працаў звычайна праводзіцца па матэрыяль вырабу, які падлягае аднаўленьню.
Зьмест |
[рэдагаваць] Мэты
Рэстаўрацыйныя працы маюць на мэць спрыяць захаваньню прадмета, або аб'екта, таму рэстаўрацыя зьяўляецца адной з паддысцыплінаў кансэрвацыі. З іншага боку рэстаўрацыя ўключае ў сябе і элемэнты рамонту. Таму важным кампанэнтам рэстаўрацыі робіцца зьмяненьне існуючага віда помніку для больш поўнага раскрыцьця яго мастацкіх якасьцяў, што дазваляе падкрэсьліць яго асаблівую грамадскую значнасьць і стварыць ўмовы для бясьпечнага існаваньня.
[рэдагаваць] Складнікі
Рэстаўрацыя (у тым ліку і фрагмэнтарная) складаецца з двух апэрацый:
- раскрыцьцё помніка шляхам выдаленьня пазьнейшых, скажаючых яго элемэнтаў,
- узнаўленьне страчаных элемэнтаў.
[рэдагаваць] Прычыны
Рэстаўрацыйнае ўмяшальніцтва мэтазгодна ў трох выпадках:
- пры пагрозе фізычнай захаванасьці аб'екту. У гэтым выпадку рэстаўрацыйнае ўмяшальніцтва мусіць насіць з большага лякальны характар і закранаць толькі пашкоджаныя дэталі і не распаўсюджвацца на элемэнты, якім не пагражае разбурэньне;
- пры наяўнасьці напластаваньняў, якія хаваюць добра заваны аўтэнтычны аўтарскі твор, а таксама пры адсутнасьці значнай дыфузіі між аўтарскімі і неаўтарскімі некаштоўнымі напластаваньнямі. Ізноў жа мусіць быць гарантаваны добрыя ўмовы захаваньня для раскрываемых аб'ектаў;
- пры дысгарманічным парушэньні цэласнасьці эстэтычнага ўспрыняцьця помніка.
Варта памятаць, што мэтай рэстаўрацыі ёсьць не узнаўленьне аб'екта наноў, а падаўжэньне тэрміну між рэстаўрацыйнымі ўмяшальніцтвамі, працягваньне тэрміну існаваньня аб'екту ў часе.
[рэдагаваць] Літаратура
- Мартыненко И. О соблюдении международно-правовых требований. У: Каштоўнасьці мінуўшчыны - 5: Рэстаўрацыя і выкарыстанне помнікаў гісторыі і культуры: Матэрыялы канферэнцыі. Мінск, 17 красавіка 2001 г. Мн., 2001.ISBN 985-6305-24-1

