Станожкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Станожкі
Porcellio scaber - male side 1 (aka).jpg
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Тып Членістаногія
Падтып Ракападобныя
Кляса Вышэйшыя ракі
Атрад Раўнаногія
Падатрад Станожкі
Бінамінальная намэнклятура
Oniscidea

Станожкі, Макрыцы (Oniscidea) — сямейства раўнаногіх ракападобных (Isopoda).

Зьнешні выгляд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цела авальнае, зьверху выпуклае, першая пара вусікаў недаразьвітая і вельмі малая, другая моцна разьвітая. Вочы знаходзяцца па баках галавы; верхнія сківіцы пазбаўленыя шчупальцаў. Першы грудзінавый членік па большай частцы ахоплівае галаву з бакоў, 7-і мае ззаду глыбокую выразку; ўсе 7 пар грудных ног аднолькавай будовы і прыстасаваныя для хады. Усе членікі брушка свабодныя; пяць першых пар брушных ног прыкрываюць адзін аднаго па прынцыпе дахоўкі; ўнутраная галіна іх грае ролю шчэлепы, вонкавая — крышкі; цьвёрдая вонкавая галіна першай пары заключае паветраныя поласьці, што адкрываюцца вонкі — органы паветранага дыханьня; 6 пара брушных ног скіраваная назад і выступае ў прамежку паміж 5 і 6 брушным членікам.