Стрававод

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Стрававод чалавека (у цэнтры). Малюнак з «Анатоміі Грэя»

Стрававод (лац. œsóphagus) — частка стрававальнага каналу. Уяўляе сабой сплясканую ў пярэднезаднім кірунку полую цягліцавую трубку, па якой ежа з глоткі паступае ў страўнік.

Стрававод дарослага чалавека мае даўжыню 25-30 см. Зьяўляецца працягам глоткі, пачынаецца ў вобласьці шыі на ўзроўні VI—VII шыйнага пазванка, затым праходзіць праз грудную поласьць ў міжсьценьне й заканчваецца ў брушнай поласьці на ўзроўні X—XI грудных пазванкоў, калі ўпадае ў страўнік.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Страваводсховішча мультымэдыйных матэрыялаў