Такійскі мэтрапалітэн
Такійскі мэтрапалітэн — сетка мэтрапалітэну ў Токіё (Японія). Зьяўляецца буйнейшым мэтрапалітэнам па перавозу пасажыраў штогод (каля 3 мільярдаў пасажыраў). Адкрыты 30 сьнежня 1927.
Сёньня ў такійскім мэтро 14 ліній і 282 станцыі. Сетка мэтрапалітэну падзелена паміж трыма кампаніямі: Tokyo Metro, Tokyo Metropolitan Bureau of Transportation і Tokyo Waterfront Area Rapid Transit. Першая з іх кантралюе 168 станцый, другая — 106, трэцяя — 8. Такійскае мэтро вельмі цесна звязана з чыгуначнай сеткай, у тым ліку са звышхуткімі чыгункамі.
20 сакавіка 1995 у такійскам мэтро адбыўся тэракт з выкарыстаньнем газа зары́на, які быў арганізаваны сектай «Аум Сынрыкё». У выніку тэракта загінула 12 чалавек.
Такійскі мэтрапалітэн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў