Зарын
Зарын — ізапрапілавы этэр метылфосфарнай кісьлі, вадкасьць бяз колеру і паху, зьмешваецца ва ўсіх адносінах з вадой і арганічнымі рашчынальнікамі.
[рэдагаваць] Адкрыцьцё
Зарын быў адкрыты ў 1938 годзе ў Рурскай даліне Нямеччыны двума нямецкімі навукоўцамі, якія спрабавалі атрымаць больш магутныя пэстыцыды. Зарын зьяўляецца другім па таксычнасьці пасьля замана з чатырох атрутных рэчываў G-сэрыі, створаных у Нямеччыне. G-сэрыя — першае і самае старое сямейства баявых атрутных рэчываў нэрвова-паралітычнага дзеяньня: GA (табун), GB (зарын), GD (заман) і GF (цыклязарын). Зарын, адкрыцьцё якога адбылося ўслед за табунам, назвалі ў гонар яго дасьледнікаў: Schrader, Ambros, Ru"diger і Van der LINde.
[рэдагаваць] Фізыялягічнае ўзьдзеяньне
Зарын — атрутнае рэчыва, якое валодае нэрвова-паралітычным дзеяньнем. Выклікае паражэньне пры любым відзе ўзьдзеяньня, асабліва хутка — пры інгаляцыі. Першыя прыкметы пашкоджаньня (міёз і цяжкасьць дыханьня) зьяўляюцца ў целе чалавека пры канцэнтрацыі зарыну ў паветры 0,0005 мг/л (праз 2 хвіліны). Сярэднесмяротная канцэнтрацыя — 0,075 мг/л — дасягаецца пры дзеяньні зарыну на органы дыханьня цягам адной хвіліны, канцэнтрацыя ў 0,12 мг/л — пры дзеяньні праз скуру. Паўлятальнай дозай зьяўляецца 24 мг/кг вагі, пры якой гіне 50% асобаў пры трапляньні на адчыненую скуру. Паўлетальнай дозай пры пэраральным (праз рот) увядзеньні зьяўляецца 0,14 мг/кг вагі.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Зарын — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Баявыя атрутныя рэчывы | |
|---|---|
| Агульнаатрутнага дзеяньня | |
| Задушлівага дзеяньня | |
| Скурна-нарыўнога дзеяньня |
Іпрыт (HD) · Люізіт (L) · Мэтылдыхлярарсін (MD) · Этылдыхлярарсін (ED) · Фэнілдыхлярарсін (PD) · Сэсквііпрыт (Q) · Азоцістыя іпрыты (HN1, HN2, HN3) · Кіслародны іпрыт (T)
|
| Нэрвова-паралітычнага дзеяньня | |
| Раздражняльнага дзеяньня |
Сьлязістыя рэчывы: Хлёрацэтафэнон (CN) · Хлёрпікрын (PS) · Акролеін (DG) · Каміт (CA) · Мартаніт (BA) · Мэтылізацыянат
Чхальныя рэчывы: Адамсіт (DM) · Дыфэнілхлёрарсін (DA) · Дыфэнілцыянарсін (DC) Комплексныя: Дыбэнзоксазэпін (CR) · Хлёрбэнзальмаляндынітрыл (CS) |
| Псыхахімічнага дзеяньня | |
| Болевага дзеяньня | |
| Мэтабалічныя яды | |