Узброеныя сілы Швэцыі
| Узброеныя сілы Швэцыі | |
| Försvarsmakten | |
| [[Файл: |
|
| Дата заснаваньня | 1 сьнежня 1975 |
|---|---|
| Падразьдзяленьні | Сухапутныя войскі Швэцыі Вайскова-марскія сілы Швэцыі Вайскова-паветраныя сілы Швэцыі |
| Штаб-кватэра | Стакгольм, Швэцыя |
| Вайсковыя сілы | |
| Занятыя ў войску | 25 000 |
Узброеныя сілы Швэцыі (па-швэдзку: Försvarsmakten) — сукупнасьць войскаў Каралеўства Швэцыі, прызначаная для абароны свабоды, незалежнасьці і тэрытарыяльнай цэласнасьці дзяржавы. Складаюцца з сухапутных войскаў, вайскова-марскіх і вайскова-паветраных сілаў.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Палітыка строгага нэўтралітэту прадвызначыла высокі ўзровень баявой гатовасьці Швэцыі, але ў зьвязку са спыненьнем халоднай вайны ў 1990-х гадах узброеныя сілы гэтай краіны былі скарочаныя. У 1997 налічвалася няшмат больш за 53 тыс. вайскоўцаў і каля 570 тыс. жаўнераў запасу.
З 2010 году скачавана усеагульная вайсковая павіннасьць, адбыўся пераход да прафэсійнай арміі[1].
Галоўнакамандуючыя Швэдзкімі ўзброенымі сіламі [рэдагаваць]
| Галоўнакамандуючыя Швэдзкімі ўзброенымі сіламі | Дата прызначэньня |
|---|---|
| Улёф Тэрнэль (Olof Thornell) | 8 сьнежня 1939 |
| Хэльг Юнг (Helge Jung) | 1 красавіка 1944 |
| Нільс Свэдлюнд (Nils Swedlund) | 1 красавіка 1951 |
| Торстэн Рап (Torsten Rapp) | 1 кастрычніка 1961 |
| Стыг Сунэргрэн (Stig Synnergren) | 1 кастрычніка 1970 |
| Ленарт Юнг (Lennart Ljung) | 1 кастрычніка 1978 |
| Бэнгт Густаўсан (Bengt Gustafsson) | 1 кастрычніка 1986 |
| Увэ Віктарын(Owe Wiktorin) | 1 ліпеня 1994 |
| Юхан Хэдэрстэдт (Johan Hederstedt) | 1 ліпеня 2000 |
| Хокан Сурэн (Hakan Syren) | 1 студзеня 2004 |
| Свэркэр Ёрансан(Sverker Goranson) | 1 студзеня 2009 |
Склад узброеных сілаў [рэдагаваць]
Сухапутныя войскі [рэдагаваць]
- Асноўны артыкул: Сухапутныя войскі Швэцыі
Вайскова-марскія сілы [рэдагаваць]
- Асноўны артыкул: Вайскова-марскія сілы Швэцыі
Вайскова-паветраныя сілы [рэдагаваць]
- Асноўны артыкул: Вайскова-паветраныя сілы Швэцыі
Міратворчая дзейнасьць узброеных сілаў Швэцыі [рэдагаваць]
Міратворчая дзейнасьць ажыцьцяўляецца швэдзкімі войскамі ў «блакітных касках» у рамках Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў. З канца 2001 году Швэцыя зьяўляецца чальцом Міжнародных сілаў садзейнічаньня бясьпекі (ISAF), якія функцыянуюць пад эгідай ААН у Афганістане, удзельнічае ў міратворчай місіях ААН і АБСЕ у Грузіі, місіі ААН у Індыі і Пакістане, а таксама міратворчых апэрацыях у Косава, на Блізкім Усходзе, Нэпале, Самалі, Судане. У 1994 годзе Швэцыя далучылася да праграмы «Партнэрства ў імя міру», створанай па ініцыятыве НАТА, у рамках якой зьяўляецца асацыятыўным чальцом Рады эўраатлянтычнага партнэрства (РЭАП). У фармаце дадзенай арганізацыі ажыцьцяўляецца сумесная міратворчая дзейнасьць на Балканах, у Афганістане, а таксама барацьба зь міжнародным тэрарызмам. На тэрыторыі Швэцыі знаходзяцца навучальныя цэнтры праграмы Партнэрства дзеля міру (Kungsang, да поўначы ад Стакгольму), дзе праводзіцца падрыхтоўка міратворчых сілаў, адмыслоўцаў па выратавальных і гуманітарных апэрацыях.
Агульная інфармацыя [рэдагаваць]
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ 10 краін, якія адмовіліся ад вайсковага прызыву за апошнія 5 гадоў. Вайсковая адукацыя. Праверана 07.03.2012 г.