Фобас (касьмічны апарат)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
АМС «Фобас»

АМС «Фобас» — сэрыя савецкіх аўтаматычных міжплянэтных станцый, прызначаных для дасьледаваньня Марса і яго спадарожніка Фобаса.

Праект пад кіраўніцтвам акадэміка Сагдзеява быў пачаты на хвалі пасьпяховага супрацоўніцтва з заходнімі навуковымі арганізацыямі ў рамках праекту АМС «Вега».

У 1988 году было запушчана 2 апарата-блізьнюка. Зь іх адзін быў страчаны на этапе пералёту да Марса. Другі здолеў выйсьці на арбіту чырвонай плянэты й выканаў немалую частку навуковай праграмы, але потым таксама быў страчаны.

На гэтым у савецкай праграме вывучэньня Марса прыйшоў канец. Запуск наступнага, ужо расейскага, апарата для дасьледаваньня Марса — станцыі «Марс-96» у 1996 году — скончыўся няўдачай. Наступны расейскі апарат для дасьледаваньня Марса й яго спадарожнікаў плянуецца запусьціць у 2009 годзе. Асноўнай мэтай апарата «Фобас-грунт» будзе зьяўляцца дастаўка на зямлю ўзору грунта з Фобаса.