Чарэшня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чарэшня
Чарэшня ў траўні
Клясыфікацыя
ЦарстваРасьліны
ТыпДвухдольныя
АтрадРужакветныя
СямействаРужавыя
РодСьліва
ПадродВішня
ВідЧарэшня
Бінамінальная намэнклятура
Prunus avium

Чарэ́шня, ві́шня птушы́ная (Prunus avium) — пладовае дрэва падроду вішня парадку ружакветных.

Дрэва вышынёй да 10-20 м. Лісьце чараньковае, прадаўгавата-яйкападобнае. Кветкі белыя, у парасоніках, распускаюцца разам зь лісцем. Плады — касьцянкі жоўтыя, ружовыя, чырвоныя, чорныя, з бясколерным або цёмна-ружовым сокам, кісла-салодкія або салодкія. Плады ўтрымліваюць цукры, арганічныя кісьлі, вітамін С.

На Беларусі чарэшня культывуецца пераважна ў паўднёвых рэгіёнах. Пачынае пладаносіць на 5-6-ы год. Пэрыяд гаспадарчага выкарыстаньня 10-15 гадоў. Плады выспяваюць у канцы чэрвеня-ліпені. Выведзены зімаўстойлівыя, высакаякасныя, буйнаплодныя сарты, прыстасаваныя да мясцовых умоваў.