Чырвоны мухамор
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Чырвоны мухамор (па-лацінску: Amanita muscaria) — від грыба.
Капялюш 5-20 см, у маладых грыбах амаль шарападобны. Скурка ярка-чырвоная ці памаранчавая, з буйнымі белымі ці ледзь жоўтымі бародаўкамі.
Мякаць белая, пад скуркай зьлёгку жаўтаватая.
Ножка 10-19 * 2-4 см, суцэльная.
Грыб атрутны.
У Беларусі расьце паўсюдна. У народнай мэдыцыне выкарыстоўваюць сьпіртавую настойку пры рэўматызме.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Чырвоны мухамор — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў