Чытаньне кнігі Роду на Апалёне-8

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фільм НАСА пра чытаньне Бібліі на «Апалёне-8»
«Узыход Зямлі» — каляровы фатаздымак зьяўленьня Зямлі над Месяцам, зроблены Ўільямам Андэрзам 24 сьнежня 1968
Аўдыёзапіс чытаньня

24 сьнежня 1968 року на Адвэнт астранаўты «Апалёну-8», аблятаючы Месяц, падчас тэлевізійнай трансьляцыі па чарзе чыталі вершы зь першай кнігі Бібліі[1][2]. Біл Андэрз, Джэймз Лавэл і Фрэнк Борман прачыталі даслоўна вершы 1 разьдзелу пра стварэньне сьвету зь Бібліі караля Якуба[3] выданьня Гедэонавых братоў. Андэрс прачытаў 1—4- вершы, Лавэл — 5—8-ы, Борман скончыў трансьляцыю вершамі 9—10.

Трансьляцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ўільям Андэрс

Мы набліжаемся да месяцовай паверхні і каманда «Апалёну-8» зьвяртаецца да ўсіх людзей там, на Зямлі, з пасланьнем.

Напачатку стварыў Бог неба і зямлю.

І зямля была голая і кволая, і цемра над абліччам бездані, і вецер Божы веяў над абліччам вады.

Бог сказаў: “Хай будзе сьвятло!” І было сьвятло.

Бог убачыў, што сьвятло добрае. І аддзяліў Бог сьвятло ад цемры.

Джэймз Лавэл

І назваў Бог сьвятло днём, а цемру назваў ноччу. І быў вечар, і была раніца, дзень адзін.

Бог сказаў: “Хай будзе прасьцяг пасярод вады, і хай аддзеліць ваду ад вады”.

І зрабіў Бог прасьцяг і аддзяліў ваду, якая з-пад прасьцягу, ад вады, якая з-па-над прасьцягу. І было так.

І назваў Бог прасьцяг небам. І быў вечар, і была раніца, дзень другі.

Фрэнк Борман

Бог сказаў: “Хай зьбярэцца вада з-пад неба ў адно месца, і хай зьявіцца суша”. І было так. І назваў Бог сушу зямлёю, а збор вады назваў морамі. І ўбачыў Бог, што гэта добра.

На гэтым экіпаж «Апалёну-8» разьвітваецца і жадае добрай ночы, посьпехаў, шчасьлівага Раства — і няхай Бог дабраславіць усіх вас — там, на добрай Зямлі.

Судовы пазоў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заснавальніца «Амэрыканскіх атэістаў» Мэдэлін Мюрэй О’Хэа падала ў суд на ўрад ЗША, абвінавачваючы яго ў парушэньні Першай папраўкі[4]. Судовая калегія з трох чалавек адмовілася разглядаць пазоў, не знайшоўшы падставаў для яго ўзбуджэньня. Апэляцыя ў Вярхоўны суд была адхіленая з-за звароту не па юрысдыкцыі. Апэляцыйны суд Пятай акругі ўхваліў ранейшую адмову ў задавальненьні пазову per curiam. Вярхоўны суд адмовіўся пераглядаць вырак.

Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэлевізія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Філятэлія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1969 Пошта ЗША выпусьціла паштовую марку  (Скот #1371) ў гонар місіі «Апалёну-8» і чытаньня Бібліі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Telecasts from Apollo 8 (анг.) American Experience. PBS (22 верасьня 2005). Праверана 11 чэрвеня 2019 г.
  2. ^ The National Archives Features Special Christmas Eve Message from APOLLO 8 (анг.). U.S. National Archives (1 студзеня 2007). Праверана 11 чэрвеня 2019 г.
  3. ^ The Apollo 8 Christmas Eve Broadcast (анг.). NASA National Space Science Data Center (25 верасьня 2007). Праверана 11 чэрвеня 2019 г.
  4. ^ Chaikin, Andrew. A Man On The Moon: The Voyages of the Apollo Astronauts. — Viking, 1994. — С. 204б 623. — ISBN 0-670-81446-6

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]