Amorphis

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Amorphis
Amorphis 032008 024.jpg
Інфармацыя
Адкуль Хельсынкі, Фінляндыя
Мова ангельская
Жанр Раньняя творчасьць:
Дэт-дум-мэтал[1]
Фолк-мэтал[2][3]
Позьняя творчасьць:
Прагрэсыўны мэтал[4]
Мэлядычны дэт-мэтал[1]
Готык-мэтал[1]
Выдавец Nuclear Blast Records
Зьвязаныя праекты Ajattara, Shape of Despair
Афіцыйная старонка http://www.amorphis.net
Удзельнікі

Amorphisфінскі ангельскамоўны мэтал-гурт. Гурт быў заснаваны ў 1990 годзе Янам Рэхбэргерам і Эсай Халапайнэнам.

Для першых альбомаў гурта было характэрна злучэньне фінскае народнае музыкі з дэт-дум-мэталам. На больш позьніх запісах зьявіўся ўплыў прагрэсыўнага року; пачынаючы з альбома Elegy, у дадатак да гроўлінгу Томі Кайвусаары зьявіўлся чысты вакал Пасі Коскінэна.

У лірыцы Amorphis выкарыстоўваюцца матывы фінскае народнае паэзіі, у тым ліку эпасу «Калевала».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эса Халапайнэн, лідэр гурта

Музычны калектыў Amorphis быў сфармаваны ў 1990 годзе ў Хельсынкі гітарыстам Эсай Халапайнэнам і ўдарнікам/клявішнікам Янам Рэхбэргерам. Празь некаторы час у гурт прыходзяць гітарыст-вакаліст Томі Кайвусаары з гурта Abhorrence і басіст Олі-Пэка Лайнэ. У такім складзе гурт у сярэдзіне 1991 году запісвае свой першы музычны матэрыял у выглядзе дэма-стужкі, якая атрымала назву Disment of Soul. Пасьля запісу дэма на гурт зьвярнуў увагу лэйбл Relapse Records і прапанаваў дагавор на выпуск альбомаў. Першапачатковай ідэяй супрацоўніцтва лэйбла й гурта меўся стаць спліт з Incantation, аднак задума не ўдалася і замест спліта быў выпушчаны сынгл Vulgar Necrolatry (у тым ж 1991 годзе).[5] У гэты ж час Amorphis пачынае работу над дэбютным паўнафарматным альбомам The Karelian Isthmus, у большасьці сваёй прысьвечаным раньняй гісторыі Фінляндыі. Альбом быў добра сустрэты крытыкамі. У 1993 годзе на Relapse Records выходзіць EP Privilege of Evil, які зьмяшчае раньні матэрыял гурта. У гэтым ж годзе папаўняецца склад гурта — прыходзіць клявішнік Каспэр Мортынсан.

Ужо ў 1994 годзе выходзіць другі паўнафарматны альбом гурта пад назовай Tales from the Thousand Lakes, які, паводле словаў удзельнікаў гурта, стаў першым крокам руху іхняй творчасьці ў напрамку прагрэсыўнага мэталу з выкарыстаньнем клявішных.[5] Альбом быў прысьвечаны фінскаму народнаму эпасу Калевала, з гроўлінгам усё часьцей стаў суседнічаць «чысты» вакал, выкананы Віле Туомі. Альбом меў вялікі посьпех, у выніку якога гурту ўдалося адыграць мноства канцэртаў, у тым ліку з Entombed і Tiamat. Праз частыя канцэрты гурт пакінуў клявішнік Каспэр Мортынсан, яму на зьмену прыйшоў Кім Рантала. У 1994 годзе таксама выйшаў EP Black Winter Day, на якім можна знайсьці некалькі раней нявыдадзеных кампазыцыяў. У 1996 годзе выходзіць альбом Elegy, які на думку некаторых зрабіў моцны ўплыў на мэтал-сцэну.[5] Альбом быў запісаны з новымі ўдзельнікамі, у прыватнасьці месца вакаліста заняў Пасі Коскінэн, які стаў сьпяваць толькі «чыстым» вакалам, месца ўдарніка заняў Пэка Касары (раней іграў у фінскім трэш-мэтал-гурце Stone). Лірычнай асновай альбома стала кніга The Kanteletar, якая ўвабрала ў сябе мноства фінскіх народных паэмаў. З гэтым альбомам Amorphis цалкам адышлі ад дэт-мэтала, спыніўшыся на прагрэсыўвным гучаньні з фолкавымі матывамі и матывамі рок-музыкі 70-х гадоў XX-га стагодзьдзя.[5]

У 1997 годзе выходзіць EP My Kantele, які захаваў стылістыку мінулага альбому. На EP таксама былі ўключаны дзьве кавэр-вэрсыі: And I Hear You Call гурта Kingston Wall і Levitation гурта Hawkwind. У ходзе падрыхтоўкі да запісу альбома Tuonela (1999) гурт пакінуў клявішнік Кім Рантала, неўзабаве заменены на Сантэры Каліё з гурта Kyyria. На думку саміх музыкаў альбом стаў больш даступным для масавага слухача.[5]

Пасьля запісу альбома Tuonela гурт пакідае басіст Олі-Пэка Лайнэ. Яго замяняе Нікляс Этэлявуоры. У 2001 годзе выходзіць альбом Am Universum, на якім гурт цалкам адмаўляецца ад гроўлінга.

Наступны Far From The Sun выйшаў у 2003 годзе. Да таго часу гурт пакідае Пэка Касары й за ўдарныя вяртаецца сузаснавальнік гурта Ян Рэхэбргер. Гэты ж альбом сьведчыць аб канцы ўдзелу ў гурце Пасі Коскінэна — у 2004 годзе ён пакінуў калектыў.

Празь некаторы час месца вакаліста заняў Томі Ёўтсэн (ex-Nevergreen). Так сфармаваўся цяперашні склад гурта: Рэхбэргер-Этэлявуоры-Кайвусаары-Халапайнэн-Каліё-Ёўтсэн. Гучаньне зьведала пэўныя зьменыо, у прыватнасьці, зноў зьявіўся гроўлінг — усе вакальныя партыі, і чыстыя, і агрэсыўныя выконвае Томі Ёўтсэн. Новы склад выпусьціў альбомы Eclipse (2006), Silent Waters (2007), Skyforger (2009), а таксама Magic & Mayhem (2010), на якім гурт зноўку перайграў лепшыя гіты зь першых трох пласьцінкаў.

Новы альбом The Beginning of Times, выпушчаны 25 траўня 2011 году распавядае гісторыю найважнейшага пэрсанажа фінскае міталёгіі й фальклёру. Гэта фінскі бог Вяйнямёйнэн, якога апісваюць як магутнага мудрага старца з чароўным голасам. Вяйнямёйнэн, згодна з Калевалай, быў стваральнікам сьвету, старажытным героем і вельмі ўплывовым шаманам.[6]

17 студзеня 2013 року стала вядома, што гурт зьбіраецца выпусьціць яшчэ адзін поўнафарматны альбом[7]. Рэліз атрымаў назву Circle. 19 красавіка ў Эўропе й 30 красавіка ў Паўночнай Амэрыцы быў выпушчаны новы паўнафарматны альбом пад назвай Circle. Прадусарам альбома стаў Пэтэр Тэгтгрэн, франтмэн гурта Pain.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Томі, Ян і Нікляс

Цяперашні склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Былыя ўдзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Студийные альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сынглы й EP[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Disment of Soul (1991)
  • Amorphis (1991)
  • Privilege of Evil (1993)
  • Black Winter Day (1995)
  • My Kantele (1997)
  • Divinity (1999)
  • Alone (2001)
  • Day of Your Beliefs (2003)
  • Evil Inside (2003)
  • House of Sleep (2003)
  • The Smoke (2003)
  • Silent Waters (2007)
  • Silver Bride (2009)
  • From The Heaven Of My Heart (2009)
  • You I Need (2011)

Зборнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Story — 10th Anniversary (2000)
  • Chapters (CD и DVD, 2003)
  • Forging The Land Of Thousand Lakes

Відэаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Black Winter Day (1994, працягласьцю 03:46 мін.)
  • My Kantele (1996, працягласьцю 05:41 мін.)
  • Against Widows (працягласьцю 04:17 мін.)
  • Alone (2001, працягласьцю 04:19 мін.)
  • Divinity (1999, працягласьцю 03:42 мін.)
  • Evil Inside (2003, працягласьцю 03:22 мін.)
  • House of Sleep (2006, працягласьцю 04:18 мін.)
  • Silent Waters (2007, працягласьцю 04:00 мін.)
  • Silver Bride (2009, працягласьцю 03:28 мін.)
  • You I Need (2011, працягласьцю 04:23 мін.)
  • Hopeless Days (2013, працягласьцю 05:14 мін.)
  • The Wanderer (2013, працягласьцю 04:49 мін.)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]