Chevrolet Special Deluxe

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Special Deluxe
Агульныя зьвесткі
ВытворцаChevrolet
Гады вытворчасьці 1940—1942
Зьнешні выгляд
Кляса сярэдняя кляса
Кузаў
Максымальная хуткасьць
Гісторыя
Наступнік Chevrolet Fleetmaster

Chevrolet Special Deluxe — легкавы аўтамабіль амэрыканскай кампаніі Chevrolet, які выпускаўся ў 1940—1942 роках.

Мадэлі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Special Deluxe KA (1940)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Special Deluxe Serie KA
Агульныя зьвесткі
ВытворцаGeneral Motors
Гады вытворчасьці 1940
Зьнешні выгляд
Кузаў
Колькасьць дзьвярэй
Сілавы блёк
Рухавік матор Ота:
3,55 л (62,5 кВт)
Прывад
Габарыты
Колавая база 2870
Маса 1327—1431
Максымальная хуткасьць
Гісторыя
Наступнік Chevrolet Bel Air

У 1940 року Chevrolet прадставіў даражэйшую вэрсію Master Deluxe — Special Deluxe KA, якая вылучалася вонкавымі дэталямі аздабленьня зь нержавеючай сталі. Рашотка радыятара, як і ў мадэлях ніжэйшых клясаў, складалася з цэнтральнай выгнутай наперад сэкцыі і гарызантальных храміраваных кратаў, па абодвух баках якой разьмяшчаліся сэкцыі меншай вышыні. Фары зьліваліся зь пярэднімі крыламі, зь якіх таксама выглядалі габарытныя вагні.

Для Special Deluxe было даступна шэсьць розных кузаваў: два віды купэ, 2-хдзьверны кабрыялет, 2-х або 4-хдзьверныя сэданы і 5-дзьверны ўнівэрсал на 8 месцаў.

Special Deluxe стала самай папулярнай мадэльлю Chevrolet ў гэтым годзе з колькасьцю замоваў 431 199 штук.

Special Deluxe AH і BH (1941—1942)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Special Deluxe Series AH/BH
Агульныя зьвесткі
ВытворцаGeneral Motors
Гады вытворчасьці 1941—1942
Зьнешні выгляд
Кузаў
Колькасьць дзьвярэй
Сілавы блёк
Рухавік матор Ота:
3,55 л (66 кВт)
Прывад
Габарыты
Колавая база 2946
Маса 1377—1552
Максымальная хуткасьць
Гісторыя
Наступнік Chevrolet Bel Air

У 1941 галоўнай мадэльлю клясы заставалася Special Deluxe AH. Колавая база пашырылася да 2946 мм, а фары былі цалкам убудаваныя ў пярэднія крылы. Рашотка радыятара займала цяпер амаль усю шырыню аўтамабіля. Варыянты кузаваў былі такія ж, як і ў папярэдняга варыянту.

Вэрсія 1942 року (BH) адрозьнівалася ад леташняй толькі крыху цяжэйшымі храміраванай кратамі радыятара.

Fleetline (1941—1942)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аналяг Chevrolet Special Deluxe Fleetline Aerosedan (на здымку мадэль 1947 року)

Увесну 1941 року быў прадстаўлены 4-дзьверны варыянт сэдану Fleetline. У адрозьненьне ад звычайнага Special Deluxe, машына ня мела бакавых паветразаборнікаў на капоце, а за пярэднімі і заднімі аркамі колаў знаходзіліся тры гарызантальныя дэкаратыўныя плянкі.

У 1942 року гэтаму варыянту было дадзенае дадатковае пазначэньне Sport Master, а новы 2-дзьверны сэдан хэтчбэк атрымаў назву Aerosedan.

Fleetmaster (1942)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

„Звычайныя“ мадэлі сэрыі Special Deluxe 1942 року атрымалі дадатковае пазначэньне Fleetmaster.

За гэтыя два гады было сабрана 775 502 адзінак Special Deluxe, 110 547 зь якіх былі мадэлямі Fleetline. Пасьля Другой сусьветнай вайны на замену Special Deluxe прыйшоў Fleetmaster.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Beverly Rae Kimes, Henry Austin Clark, Jr.: Standard Catalog of American Cars, 1805—1942. Krause Publications, Iola WI 1985, ISBN 0-87341-045-9.

Шаблён:Аўтамабілі Chevrolet