Вікісховішча

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

(Перанакіраваная з Wikimedia Commons)
Перайсьці да: навігацыя, пошук
ВікіCховішча
WikiCommons
Лягатып WikiCommons
URL http://commons.wikimedia.org
Камэрцыйны? Не
Тып мэдыя-сховішча
Рэгістрацыя апцыянальна (патрэбная для загрузкі файлаў)
Уладальнік Фундацыя Вікімэдыя
Аўтар Джымі Ўэйлз
Пачатак працы 7 верасьня 2004


Wikimedia Commons (па-беларуску: ВікіСховішча) — агульнае цэнтралізаванае сховішча для выяваў, гуказапісаў, відэаролікаў і іншых файлаў, якія вольна распаўсюджваюцца. Гэтыя файлы можна выкарыстаць на старонках праектаў фундацыі Wikimedia. Яскравая рыса ВікіСховішча ў тым, што яго файлы могуць выкарыстоўвацца ў абсалютна любых праектах фундацыі Wikimedia.

Загрузіць файлы да ВікіСховішча можна праз адпаведную службу ці адмысловую праграму.

[рэдагаваць] Ліцэнзаваньне

Усе файлы, загружаныя на ВікіСховішча, павінны быць вольныя для распаўсюджваньня ў любой юрысдыкцыі. Файлы ня могуць абкладацца абмежаваньнямі волі іх выкарыстаньня. У прыватнасьці, у адрозьненьне ад большасьці моўных разьдзелаў, не дапушчаюцца файлы, распаўсюджваныя на ўмовах «Добрасумленнага выкарыстаньня» (па-ангельску: fair use).

Пасьля запампоўкі файла неабходна: дадаць шаблён статусу аўтарскіх праў, калі шаблён ліцэнзіі патрабуе дадатковай інфармацыі, то дадаць і яе, дадаць апісаньне, напрыклад, што на выяве, дзе сфатаграфавалі і т. д., дадаць спасылку на зыходную выяву, калі яна капіявалася зь якога-небудзь сайта.

[рэдагаваць] Устаўка файлаў зь ВікіСховішча ў артыкулы Вікіпэдыі

Для ўстаўкі файлаў зь ВікіСховішча ў артыкулы беларускай Вікіпэдыі выкарыстоўваецца той жа сынтаксыс, як для ўстаўкі файлаў, загружаных у беларускую Вікіпэдыю. Напрыклад, каб уставіць загружаную выяву у артыкул, досыць паказаць спасылку на яго: [[Выява:Файл]]. Альгарытм працы рухавіка пры гэтым такі: калі ёсьць мясцовы файл, то ўстаўляецца ў артыкул менавіта ён; калі жа ў лякальнай базе няма выявы з такім імем, то бярэцца адпаведны файл на ВікіСховішчы.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Вікісховішчасховішча мультымэдыйных матэрыялаў


Асабістыя прылады