Funker Vogt
Funker Vogt [фýнкер фоґ] — нямецкі музычны гурт у стылі электра-індастрыялу.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Узьнікненьне [рэдагаваць]
Funker Vogt быў утвораны ў студзені 1995 годзе ў нямецкім м. Гамэльн кампазытарам Герытам Томасам (Gerrit Thomas — таксама вядомы па рабоце ў тэхна-індастрыэл/дакрвэйв гурце Ravenous) і вакалістам Енсам Кэстэлем (Jens Kästel). Мэнэджэрам і аўтарам тэкстаў песень стаў яшчэ адзін ўдзельнік Ravenous Кай Шміт (Kai Schmidt). Пазней да гурта далучыліся Б'ёрн Ботчэр (Bjorn Bottcher) і Франк Швайгерт (Frank Schweigert).
Паходжаньне назвы [рэдагаваць]
Зь нямецкай мовы «funker Vogt» перакладаецца як «зьвязьнік (радыё-апэратар) Фогт» — гэта жартаўлівая мянушка знаёмага ўдзельнікаў гурта Штэфана Фогта (Stephan Vogt), які на час стварэньня гурта служыў у нямецкай арміі.
Канцэпцыя гурта [рэдагаваць]
Асноўная тэма, якая выражаецца ў творчасці музыкаў — вайна. На сцэне яны паяўляюцца ў вайсковай камуфляжнай вопратцы, лірыка таксама нясе ў сябе карціны вайны. Але палітычная пазыцыя Funker Vogt зьяўляецца рашуча антываеннай.
Сучасны склад [рэдагаваць]
- Герыт Томас
- Енс Кэстэль
- Кай Шміт
- Б’ёрн Ботчэр
- Франк Швайгерт
Дыскаграфія [рэдагаваць]
- Thanks For Nothing (1996)
- Words of Power (1997)
- Take Care (1997)
- We Came to Kill (1997)
- Killing Time Again (1998)
- Execution Tracks (1998)
- Tragic Hero (1998)
- Velvet Acid Christ Vs Funker Vogt: The Remix Wars - Strike 4 (1999)
- Gunman (2000)
- Maschine Zeit (2000)
- T (2000/2001)
- Subspace (2001)
- Code 7477 (2001)
- Date of Expiration (2002)
- Survivor (2002)
- Red Queen (2003)
- Revivor (2003)
- Always and Forever Volume 1 (2005)
- Fallen Hero (2005)
- Navigator (2005)
- Always and Forever Volume 2 (2006)
- Aviator (2007)
Пабочныя праекты [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- Афіцыйны ангельскамоўны сайт Funker Vogt
- Афіцыйны нямецкі сайт Funker Vogt
- Ангельскамоўны фэн-сайт Funker Vogt
| Гэта — накід артыкула па музыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |